19 траўня 2024, Нядзеля, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Оксфардскі слоўнік выбраў слова 2014

4
Оксфардскі слоўнік выбраў слова 2014

Рэдактары Оксфардскага слоўніка ангельскай мовы традыцыйна назвалі слова года.

У 2014 годзе ім стала слова «vape», якое абазначае адначасова і працэс курэння электроннай цыгарэты, і саму электронную цыгарэту. Гэтае слова з'яўляецца скарачэннем ад «vapour» - пар, выпарэнне, выпускаць пар або газ. Курэц пры гэтым завецца вейпер, піша БелТА.

«2014 падыходзіць да канца, пара азірнуцца назад і паглядзець, якія словы мелі найбольшае значэнне на працягу апошніх дванаццаці месяцаў», - напісана ў блогу Оксфардскага слоўніка.

Выбар словы года складальнікі слоўніка патлумачылі тым, што за год частата ўжывання «vape» сярод ангельскамоўных вырасла ў два разы, што звязана з узросшай апошнім часам папулярнасцю электронных цыгарэт. Больш за ўсё слова ўжывалася ў красавіку 2014 года, калі ў Вялікай Брытаніі з'явілася першая кавярня для палення электронных цыгарэт.

Сярод прэтэндэнтаў на слова 2014 былі «normcore» (імкненне выглядаць максімальна звычайна), «contactless» (бескантактавы), «bae» (назоўнік, які выказвае далікатныя пачуцці да свайго партнёра), «slacktivism» (удзел у інтэрнэт-акцыі на палітычную ці сацыяльную тэму, якая не патрабуе часу або вялікага ўзроўню ўцягнутасці, напрыклад, падпісанне онлайн-петыцый).

Дарэчы, у 2013 годзе Оксфардскі слоўнік назваў словам года «selfie» (фотаздымак самога сябе). У ліку іншых прэтэндэнтаў на званне слова 2013 паводле версіі Оксфардскага слоўніка былі «bitcoin» (назва віртуальнай валюты), «unlike» (разлайкаць).

Оксфардскі слоўнік уважаецца за адзін з самых аўтарытэтных выданняў ангельскай мовы ў свеце. Слоўнік выдаецца з 1884 года і рэгулярна папаўняецца новымі словамі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках