19 траўня 2024, Нядзеля, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паркоўка не па правілах будзе каштаваць, як 60 літраў бензіну

18
Паркоўка не па правілах будзе каштаваць, як 60 літраў бензіну

У Менску падаражэлі прымусовая эвакуацыя і штрафстаянкі.

Пастанова Менгарвыканкама пра падаражанне паслуг прымусовай эвакуацыі і штрафстаянак ужо ўвайшла ў дзеянне. Цяпер эвакуацыя метадам поўнай пагрузкі (а ў сталіцы цяпер працуюць толькі такія эвакуатары) абыдзецца ў 430 тысяч рублёў (раней - 380 тысяч).

А суткі штрафстаянкі цяпер каштуюць 60 тысяч рублёў (раней - 50 тысяч), піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Акрамя таго, аўтаўладальніку, які пакінуў свой аўтамабіль у неналежным месцы, прыйдзецца заплаціць і штраф за няправільную паркоўку - 150 000 (калі першы раз) і 300 000 рублёў (калі паўторна на працягу года).

У выніку парушэнне правілаў паркоўкі і стаянкі абыдзецца кіроўцу мінімум у 640 тысяч рублёў (у раёне 60 даляраў). На гэтыя грошы, напрыклад, можна купіць крыху больш за 60 літраў самага хадавога 92-га бензіну.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках