19 траўня 2024, Нядзеля, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эдвард Лукас: Краінам ЕЗ надакучылі расейскія шпіёны

2
Эдвард Лукас: Краінам ЕЗ надакучылі расейскія шпіёны

NАТO і ЕЗ ужо даўно былі занепакоеныя шпіянажам з боку Расеі, аднак толькі цяпер пачалі займацца гэтым пытаннем.

Пра гэта заявіў Эдвард Лукас, брытанскі журналіст, рэдактар штотыднёвіка The Economist, аўтар кніг пра шпіянажы ў Расеі польскай радыёстанцыі TokFM (пераклад - charter97.org).

Такім чынам ён каментуе выправаджэнне з Расеі некалькіх польскіх дыпламатаў, якое стала рэакцыяй на высылку з Польшчы расейскіх шпіёнаў. МЗС Расеі назвала дзеянні польскіх уладаў «несяброўскімі» і «нічым не абгрунтаванымі». Кіраўнік польскага МЗС Гжэгаж Схетына, у сваю чаргу, назваў выправаджэнне польскіх дыпламатаў «сіметрычным адказам» Масквы, які дазваляе разглядаць «інцыдэнт як скончаны».

- У мінулым расейскія «дыпламаты», якія падазраваліся ў шпіянажы, ціха адпраўляліся дадому, а людзі, якіх рэкрутаваць, атрымлівалі папярэджанне або іх пераводзілі на іншыя кірункі, - кажа Эдвард Лукас.

Высылка польскіх дыпламатаў адбылася праз месяц з таго моманту, як польскія ўлады затрымалі падпалкоўніка Войска Польскага і юрыста ў абвінавачванні ў супрацоўніцтве з Галоўным разведвальным упраўленнем Расеі.

Лукас падкрэслівае, што NАТО і Еўразвяз ужо даўно занепакоеныя шпіянажам з боку Расеі, але толькі цяпер пачалі нешта рабіць у гэтым пытанні.

- Цяпер NАТO і Еўразвязу надакучыла. Публічна выдвараюць расейскіх афіцэраў выведкі. Дадаткова арыштоўваюць і абвінавачваюць тых, хто нелегальна працуе. Такім жа чынам паступаюць з тымі, хто быў рэкрутаваны, - дадае Лукас.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках