19 траўня 2024, Нядзеля, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабруйску налічылі 10 тысяч «дармаедаў»

112
У Бабруйску налічылі 10 тысяч «дармаедаў»

Над спісам «працавалі» УУС, падаткавікі, ЖКГ, упраўленне адукацыі, спорту і турызму і ваенкамат.

Атрымалася больш за дзесяць тысяч чалавек, піша babruysk.by.

Прозвішчы 837 беспрацоўных чалавек, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі ў выкананні пакаранняў, прадставіла УУС. Плюс да гэтага пераліку прыкладаюцца 7100 чалавек, прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці без указання месца працы. Падатковая інспекцыя «здала» 199 індывідуальных прадпрымальнікаў, якія паводле нейкіх прычын не плацяць падаткаў. Служба ЖКГ вызначыла 886 кватэрных даўжнікоў. Яшчэ 123 дармаеды вылічыла ўпраўленне адукацыі, спорту і турызму і 95 - гарадскі аб'яднаны ваенкамат. Усіх, хто апынуўся «пад каўпаком», цяпер будуць пільна правяраць. І тых, хто не пацвердзіць сваю занятасць, у перспектыве можа чакаць штраф і іншыя рэпрэсіі.

Цікава, што ва ўсім цывілізаваным свеце ўлада старанна падтрымлівае беспрацоўных, выплачваючы ім грашовыя дапамогі (якія даходзяць у цэнтральнаеўрапейскіх краінах да 1000 еўра). У многіх краінах акрамя гэтага прыдумляюць дадатковыя спосабы, каб забяспечыць грамадзян працай і падняць іх маральных дух.

У Швецыі, напрыклад, сталі плаціць беспрацоўным за пераезд у Нарвегію, дзе лягчэй працаўладкавацца, а ва Уэльсе для ўзняцця настрою ім робяць штучны загар. У Беларусі ж права на працу закладзенае ў асноўным дакуменце - Канстытуцыі. Але абавязкам гэта «права» не з'яўляецца.

Зрэшты, хто і калі ў нас за апошнія дваццаць гадоў звяртаў увагу на Канстытуцыю?

Напісаць каментар 112

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках