19 траўня 2024, Нядзеля, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны камуніст В'етнама ляціць у Беларусь

7
Галоўны камуніст В'етнама ляціць у Беларусь

Генеральны сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В'етнама Нгуен Фу Чонг 26-27 лістапада наведае з афіцыйным візітам Беларусь.

Пытанні падрыхтоўкі візіту абмяркоўваліся на сустрэчы 18 лістапада начальніка ўпраўлення Азіі, Аўстраліі і Акіяніі МЗС Беларусі Андрэя Грынкевіча з паслом В'етнама ў Беларусі Да Ван Маем. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Напярэдадні ў Менску пад старшынствам намесніка міністра замежных спраў Беларусі Валянціна Рыбакова адбылося пасяджэнне беларускай часткі Беларуска-в'етнамскай міжурадавай камісіі ў гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

Падчас пасяджэння разгледжаны пытанні рэалізацыі выніковага пратаколу папярэдняга (дзясятага) пасяджэння камісіі, Праграмы супрацоўніцтва паміж Беларуссю і В'етнамам у эканамічнай сферы на 2013-2015 гады.

Абмеркаваныя пытанні актывізацыі двухбаковых гандлёва-эканамічных сувязяў, развіцця стасункаў у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, адукацыі, навукова-тэхнічнай і фінансава-банкаўскай сферах, а таксама падрыхтоўкі да адзінаццатага пасяджэння камісіі, якое плануецца правесці ў Хашыміне 3-4 снежня ў перыяд правядзення нацыянальнай экспазіцыі Беларусі (3-6 снежня) у рамках міжнароднай выставы замежнага гандлю Vietnam Expo-2014. Тут таксама адбудзецца чарговы раўнд палітычных кансультацый з Міністэрствам замежных спраў В'етнама.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках