19 траўня 2024, Нядзеля, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Чэхіі запрасіў Пуціна ў Прагу

29
Прэзідэнт Чэхіі запрасіў Пуціна ў Прагу

Мілаш Земан запрасіў прэзідэнта Расеі наведаць Прагу.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Чэхіі Іржы Оўчачэк, паведамляе "Украінская праўда".

Мілаш Земан запрасіў Уладзіміра Пуціна на мерапрыемствы, прысвечаныя 70-й гадавіне вызвалення канцэнтрацыйных лагераў у Асвенцыме (Польшча), якая будзе адзначацца 27 студзеня.

"Гэта міжнародная памяць пра Халакост. У Чэскай рэспубліцы мерапрыемства будзе арганізаванае вядучымі габрэйскімі арганізацыямі. Лагічна, што прэзідэнт запрасіў прадстаўнікоў дзяржаў-пераможцаў Другой сусветнай вайны", - сказаў прадстаўнік Зэмана.

Пры гэтым ён адзначыў, што яшчэ невядома, ці возьмуць удзел у мерапрыемствах запрошаныя кіраўнікі ЗША, Вялікай Брытаніі, Расеі і Францыі.

Нагадаем, у панядзелак увечары ў Празе мітынгоўцы асвісталі і закідалі яйкамі прэзідэнта Чэхіі Мілаша Зэмана, вядомага сваімі пракрамлёўскімі і антыўкраінскімі поглядамі.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках