19 траўня 2024, Нядзеля, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вільні з'явіцца новы ГЦ, разлічаны і на беларусаў

2
У Вільні з'явіцца новы ГЦ, разлічаны і на беларусаў

У Вільні каля гандлёвага цэнтра Ikea будуецца гандлёвы філіял Nordika плошчай каля 40 тысяч квадратных метраў.

Тут будзе дзейнічаць каля паўсотні крамаў.

Адкрыццё плануецца восенню 2015 года. Інвестыцыі ў гэты праект складуць амаль 50 млн еўра, паведамляе DELFI.

Сярод найбуйнейшых крамаў - Senukai, Hyper Rimi, цэнтр бытавой тэхнікі і электронікі Elektromarkt. Дзверы адкрыюць крамы найбуйнейшай у краіне сеткі дзіцячых тавараў і цацак Kotryna - Baby city і Toy City. Таксама адкрыецца некалькі дагэтуль невядомых у Літве крамаў.

«Nordika стане цэнтрам прыцягнення не толькі для жыхароў Вільні, але і для сем'яў з іншых гарадоў і суседніх краін. Думаю, што пакупнікі з-за мяжы будуць складаць немалую частку. Я рады, што віленчукі знойдуць усё, што трэба для сям'і, у адным месцы, а ў гасцей будзе стымул яшчэ раз прыехаць у Вільню», - сказаў інвестар Петэр Гейдж Морыс.

На новай аўтастаянцы будзе больш за тысячу месцаў для аўтамабіляў і аўтобусаў. Будынак будзе будавацца ў два этапы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках