19 траўня 2024, Нядзеля, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УЕФА прадставіў талісман Еўра-2016

5
УЕФА прадставіў талісман Еўра-2016

Талісманам чэмпіянату Еўропы ў футболе 2016 абраны маленькі хлопчык.

Аб гэтым паведамляецца ў афіцыйным Twitter Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА). Сімвал турніру ўяўляе сабой юнага супергероя, апранутага ў плашч і футболку колераў зборнай Францыі ў футболе, піша Lenta.ru.

«Ён носіць мантыю, шорты, гетры, пальчаткі і магічныя буцы, якія дазваляюць яму лётаць. Асноўная ідэя палягае ў тым, што ён здольны аб'ядноўваць людзей», - адзначылі прадстаўнікі дызайнерскага агенцтва з Ліёна, якія прыдумалі персанаж. Імя талісмана пакуль не называецца.

Чэмпіянат Еўропы ў футболе пройдзе з 10 чэрвеня да 10 ліпеня 2016 г у Францыі.

Малюнак: @ EURO2016 Twitter

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках