19 траўня 2024, Нядзеля, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антон Сілуянаў: Пры кошце ў $60 за барэль Расею чакае рэцэсія

15
Антон Сілуянаў: Пры кошце ў $60 за барэль Расею чакае рэцэсія

Міністр фінансаў РФ мяркуе, што расейская эканоміка скаціцца ў рэцэсію, калі толькі цана на нафту ўпадзе да $60 за барэль.

Такое меркаванне Антон Сілуянаў выказаў агенцтву Bloomberg, піша ТАСС.

Кіраўнік Мінфіна РФ папярэдзіў, што рэцэсія непазбежная, калі сітуацыя будзе пагаршацца. "Калі кошты на нафту знізяцца да $60 за барэль, то рост будзе адмоўным", - заявіў міністр.

У сувязі з гэтым, з ягоных слоў, урад мае намер больш строга падыходзіць да бюджэту і актыўна выкарыстоўваць антыкрызісныя інструменты. У той жа час міністр запэўніў, што "ўсе сацыяльныя абавязацельствы будуць выкананыя, іх ніхто не мае намеру пераглядаць". Аднак, дадаў ён, "другарадныя прыярытэты будуць адкладзеныя на больш позні тэрмін".

Але кіраўнік Мінфіна перакананы, што "падзенне кошту на нафту і пагаршэнне сітуацыі ў эканоміцы не будзе такім сур'ёзным як у 2008-2009 гадах".

"Эканамічны рост адновіцца, калі эканоміка адаптуецца да новых умоў", - упэўнены Сілуянаў. Ён таксама мяркуе, што зніжэнне кошту на нафту да $70 ці нават $60 за барэль не будзе доўгачасовым.

Нагадаем, што Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) чакае запаволення эканамічнага росту ў Расеі ў бліжэйшай перспектыве і прагназуе рэцэсію ў эканоміцы РФ вясной 2015 года. У верасні ЕБРР пагоршыў прагноз што да дынамікі ВУП РФ у 2015 годзе - арганізацыя чакае зніжэння ВУП на 0,2% замест чаканага раней росту на 0,6%, адзначае РІА "Новости".

Раней Банк Расеі панізіў прагноз што да росту ВУП Расеі ў 2014 годзе да 0,3%. Прычынай паніжэння ацэнкі росту ВУП у гэтым годзе рэгулятар называе "сукупнае дзеянне знешніх фактараў і фактараў структурнага характару", якія разам "прывялі да зніжэння тэмпаў росту расейскай эканомікі".

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках