17 траўня 2024, Пятніца, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Audi зняла рэкламу-баявік (Відэа)

4

Аўтамабільная кампанія запусціла экшн-рэкламу для прасоўвання новага пакалення Audi TT.

Рэкламны ролік You Dare or You Do not (асмелішся ты ці не) будзе транслявацца на французскай тэлевізіі і ў кінатэатрах. Крэатыўную ідэю распрацавала рэкламнае агенцтва Fred & Farid, піша korrespondent.net.

Відэа ў стылі галівудскага баевіка паказвае спецаперацыю па "захопу" схаванага пад чорнай тканінай прадмета. Задзейнічаны вялікая колькасць паліцэйскіх і супертэхніка.

Робат пад'язджае да таямнічага прадмета і працягвае "руку" да палатна. Пасля нядоўгіх ваганняў сцягвае яго, адкрываючы чырвоны Audi.

Audi TT - купэ, першае пакаленне якога з'явілася ў 1998 годзе і выпускалася да 2006 года. Наступнае пакаленне TT Coupe было прадстаўлена на Такійскім аўтасалоне ў 2005 годзе, продажы стартавалі ў 2006 годзе. ТТ трэцяга пакалення дэбютаваў на аўтасалоне ў Жэневе ў сакавіку 2014 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках