19 траўня 2024, Нядзеля, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самая чыстая праточная вада - у Зялёным Лузе

10
Самая чыстая праточная вада - у Зялёным Лузе

Аўтсайдэр у паказчыках - Каменная Горка.

Самая чыстая вада без падазронага прысмаку, паху хлоркі і з мінімальнымі паказчыкамі мутнасці і калянасці цячэ з кранаў у жылых раёнах Зялёны Луг, Вяснянка, у раёнах вуліц Някрасава, Кульман, М. Танка, Ангарскай. Непахвальнымі характарыстыкамі валодае вада ў мікрараёнах Брылевічы, Каменная Горка, Кунцаўшчына, Захад, Чырвоны Бор. Звесткі аб якасці вады ў Менску размешчаныя ў табліцы, апублікаванай на сайце прадпрыемства "Менскводаканал".

Як паведамляе «Менск-Навіны», у табліцы штомесяц абнаўляюць звесткі пра змест нітратаў, жалеза, хлору ў вадзе, якая цячэ з кранаў на сталічных кватэрах.

Каля 70% гараджан атрымліваюць ваду з падземных крыніц, 30% - з паверхневых (канала Вілейска-Менскай воднай сістэмы), якая папярэдне хларуецца. Такая вада паступае ў Фрунзенскі, Маскоўскі і часткова Кастрычніцкі раёны.

Вада з падземных крыніц, напрыклад, у Зялёным Лузе ў кастрычніку мела такія значэнні: пах - 0 (пры норме 2), каляровасць - 2 (пры норме 20), мутнасць - 0,2 (пры норме 1,5), нітраты - 6 , 3 (пры норме 45), хларыды - 17,0 (пры норме 350), калянасць - 4,4 (пры норме 7), акісляльнасць - 0,7 (пры норме 5). Такія ж, з невялікімі адхіленнямі, паказчыкі, якія не перавышаюць дапушчальных санітарных меж, зафіксаваныя і ў іншых жылых раёнах, дзе вада падаецца з артэзіянскіх свідравін.

Прыкметна горш характарыстыкі жыватворнай вільгаці ў Каменнай Горцы: пах хлору - 2/1 (для вады тэмпературай 20/60 градусаў), рэшткавы хлор - 0,42 (пры норме 1,2), каляровасць - 9, мутнасць - 0,3, нітраты - 0,44, хларыды - 20,1, калянасць - 3,8, акісляльнасць - 3,9.

Ва УП «Менскводаканал» запэўніваюць, што пітная вада ва ўсім горадзе абсалютна бяспечная, а хлараванне - неабходны этап водападрыхтоўкі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках