19 траўня 2024, Нядзеля, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ: Канвоі РФ прывозяць баевікам паліва для вайсковай тэхнікі і зброю

11
СБУ: Канвоі РФ прывозяць баевікам паліва для вайсковай тэхнікі і зброю

Расейскія "гуманітарныя канвоі" дастаўляюць у Данбас паліва для бронетэхнікі, зброю і трэнажоры для трэніровак тэрарыстаў.

Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі ў Кіеве паведаміў старшыня СБУ Валянцін Налівайчанка, павеадмляе УНІАН.

"Да гэтага часу ў так званых гуманітарных канвоях завозілася паліва для танкаў, БТРаў, цяжкай тэхнікі, завозіліся непасрэдна патроны. Апошнія два канвоі везлі спецыяльнае абсталяванне для так званых трэніровачных цэнтраў ужо непасрэдна на нашай тэрыторыі. Гэта і мішэні, і ўсё, што яны лічаць патрэбным для сябе", - сказаў Налівайчанка.

Пры гэтым ён пацвердзіў інфармацыю, што ў адваротным кірунку грузавікі вывозяць целы загінулых баевікоў і расейскіх наймітаў.

Налівайчанка пры гэтым падкрэсліў, што міжнародным экспертам неабходна далучыцца да пошуку месцаў пахавання цел без ідэнтыфікацыі, месцаў катаванняў, каб ідэнтыфікаваць, у тым ліку для расейскіх бацькоў, целы іх загінулых сваякоў.

"Гэтыя канвоі павінныя перастаць курсіраваць туды-сюды", - адзначыў кіраўнік СБУ.

З 23 жніўня ўкраінскую мяжу перасекла ўжо 7 аўтакалон, якія, паводле сцвярджэння расейскага боку, дастаўляюць у Данбас "гуманітарную дапамогу". Аднак ва ўкраінскім МЗС адзначаюць, што расейскіх гуманітарных канвояў не існуе і гэта яшчэ адзін са спосабаў забеспячэння баевікоў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках