19 траўня 2024, Нядзеля, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейская міліцыя шукае актывістаў за ўборку могілак

25

Міліцыя выкарыстоўвае фотаздымкі ўдзельнікаў акцый для ажыццяўлення рэпрэсій.

Старшыні партыі БНФ паступіў запыт з УУС Берасцейскага аблвыканкама. Міліцыя просіць падаць асабістыя звесткі актывістаў, якія адлюстраваныя на фота пад матэрыялам аб добраўпарадкаванні Балахаўскіх могілак.

«Па заканчэнні уборкі запалілі свечкі ў памяць загінулых салдат і на фоне адной з магіл размясцілі «бела-чырвона-белы »сцяг», - адзначаецца ў запыце, паведамляюць «Беларускія навіны».

Дакумент падпісаны намеснікам начальніка АУС адміністрацыі Ленінскага раёна Берасця А.В. Кугачам.

«Натуральна, што «ўстановачныя звесткі грамадзян» мы ім не дамо. У нас іх няма, і пра гэта рыхтуем адказ, - адзначаецца на старонцы Партыі БНФ у сацыяльных сетках. - Але ў апошні час органы палітычнага пераследу актывізавалі выкарыстанне фатаграфій удзельнікаў акцый для ажыццяўлення рэпрэсій. Як раз цяпер распачатыя адміністрацыйныя справы ў дачыненні да актывістаў БНФ і іншых партыяў з Гародні, Ліды, Кобрына, якія прымалі ўдзел ва ўвекавечанні памяці паўстанцаў 1863 года ў Свіслачы».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках