19 траўня 2024, Нядзеля, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пацыентам завядуць электронныя карткі

22
Пацыентам завядуць электронныя карткі

У Беларусі з'явяцца электронныя медыцынскія карткі і электронны рэцэпт.

У многіх паліклініках ўжо створаныя, у іншых ствараюцца электронныя амбулаторныя карты гісторыі хваробы пацыента. Іх дублікаты на папяровых носьбітах у мэтах бяспекі пакуль застануцца. Увядзенне электроннага рэцэпту ўпіраецца ў праблему сістэмы абароны інфармацыі, паведамляе БелаПАН.

Паводле стану на 1 ліпеня 2014 года агулам у Беларусі 78,2% устаноў аховы здароўя абсталяваныя кампутарамі і маюць лакальныя вылічальныя сеткі. З улікам таго, што поўная інфарматызацыя паліклінікі патрабуе значных фінансавых выдаткаў, у першую чаргу ствараюцца такія ключавыя падсістэмы і аўтаматызаваныя працоўныя месцы, як «Рэгістратура», «Статыстыка», «Дыспансерызацыя» на базе лакальных вылічальных сетак. Гэтымі сістэмамі абсталяваныя ўсе ўстановы аховы здароўя.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках