19 траўня 2024, Нядзеля, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін: Падзенне рубля непазбежнае

48
Пуцін: Падзенне рубля непазбежнае

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін назваў непазбежным падзенне рубля на фоне падзення коштаў на энерганосьбіты.

Пра гэта ён сказаў на форуме Аб'яднанага народнага фронту, піша УНІАН.

«Маючы на ўвазе аднабокасць развіцця нашай эканомікі, усё-ткі пра гэта трэба проста казаць, далейшае падзенне коштаў на энерганосьбіты цісне на курс і ён (рубель) прадаўжае таннець у адносінах да даляра і еўра. Гэта непазбежная рэч, іншы шлях - гэта шлях адміністрацыйнага рэгулявання, парушае асноўныя эканамічныя законы функцыянавання эканомікі і валютнай сферы», - сказаў Пуцін.

Паводле ягоных слоў, сітуацыя, якая склалася на рынку сыравіны, ад якой РФ атрымлівае асноўныя даходы, адразу цісне на курс у бок паніжэння.

Нагадаем, ЕЗ, ЗША, Канада, Японія, Аўстралія і шэраг іншых краін увялі супраць Расеі тры этапы санкцый.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках