19 траўня 2024, Нядзеля, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Саудаўскай Аравіі перадумаў жаніцца, калі нявеста зняла вэлюм

27
Жыхар Саудаўскай Аравіі перадумаў жаніцца, калі нявеста зняла вэлюм

Мужчына з Саудаўскай Аравіі выявіў жаданне развесціся ў першую ж шлюбную ноч, як толькі ўбачыў твар нявесты.

Пара з Медзіны вырашылася ўступіць у шлюб праз распаўсюджаны на Блізкім Усходзе звычай - паводле волі бацькоў. Асабіста маладыя людзі ніколі не сустракаліся, паведамляе Газета.ru са спасылкай на The Times.

Жаніх упершыню ўбачыў твар нявесты падчас традыцыйнай вясельнай фотасесіі. Як толькі дзяўчына зняла вэлюм, ён усклікнуў: «Ты не тая дзяўчына, на якой я хачу ажаніцца. Ты не тая, якую я сабе ўяўляў. Даруй, але я хачу развесціся», - прыводзяць мясцовыя СМІ ягоныя словы. Нявеста плакала, а сваякі з абодвух бакоў спрабавалі суцешыць яе.

Прэса адрэагавала на тое, што адбылося, рэзкай крытыкай, назваўшы ўчынак мужчыны нячулым і безадказным.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках