19 траўня 2024, Нядзеля, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рыбныя кірмашы ў Менску будуць праходзіць да Новага года

9
Рыбныя кірмашы ў Менску будуць праходзіць да Новага года

Прадаваць стронгу і карпа да святочнага стала абяцаюць па цэнах вытворцаў.

Кожную суботу-нядзелю да Новага года ў адзін з раёнаў Менска будуць прыязджаць рыбныя гаспадаркі Беларусі. Пакупнікі змогуць па цане вытворцаў купіць жывую рыбу: карпа, карася, таўсталобіка, белага амура, шчупака, стронгу, сома ці з сямейства асятровых, паведамляе «Камсамольская праўда ў Беларусі».

Гэтак жа на рыбным кірмашы абяцаюць шырокі асартымент марожанай, марынаванай, вэнджанай, вяленай рыбнай прадукцыі.

Хто замерзне, то зможа падмацаваць сілы духмянай гарачай юшкай.

Пляцоўкі размесцяцца:

22-23 лістапада ў Маскоўскім раёне, пр-кт. Газеты Праўда 40;
6-7 снежня ў Фрунзенскім раёне, вул. Прытыцкага 27;
13-14 снежня ў Першамайскім раёне, вул. Русіянава 1;
20-21 снежня ў Ленінскім раёне, скрыжаванне пр-КТА Ракасоўскага і ул.Плеханова;
27-28 снежня ў Цэнтральным раёне, ул.Каховская 31.

Фота: Павел Марцінчык, kp.by

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках