19 траўня 2024, Нядзеля, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па вуліцах Добруша катаўся ўзброены аўтааматар

6
Па вуліцах Добруша катаўся ўзброены аўтааматар

Прызначаная балістычная экспертыза.

Учора ў Добрушы супрацоўнік ДАІ звярнуў увагу на Lada, якая ехала па вуліцы Сялянскай некалькі незвычайна - віляла з боку ў бок. Інспектар дзіўнага аўтааматара спыніў. За рулём «шасцёркі» быў 23-гадовы мясцовы жыхар, на якога раней ужо змарнавалі прыстойны стос пратаколаў. Мужчына з цяжкасцю размаўляў, але быў рашучы і непераможны. У кабуры пад пахай вісеў узведзены і зняты з засцерагальніка пнеўматычны пісталет, паведамляе onliner.by.

Правы аўтааматар даць адмовіўся. Тады пры асабістым даглядзе і знайшоўся пнеўматычны Smersh. Пісталет адабралі, хлопца павезлі ў РАУС.

Як паведамілі ў абласной ДАІ, затрыманы - афіцыйна непрацоўны жыхар Добруша, які перыядычна ездзіць на заробкі ў Расею. 31 раз прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні ПДР, а таксама ў 2011 годзе прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап'янення двойчы на працягу года.

Добрушскі РАУС праводзіць праверку. Падрыхтоўваюцца матэрыялы для пачатку крымінальнай справы за кіраванне ў стане ап'янення. Пісталет праходзіць экспертызу на прадмет таго, ці можна яго насіць без спецыяльнага дазволу. Прызначаная балістычная экспертыза, каб устанавіць, ці не датычны гэты Smersh да злачынстваў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках