6 траўня 2024, панядзелак, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна рыхтуецца да поўнай адмовы ад расейскага газу

2
Украіна рыхтуецца да поўнай адмовы ад расейскага газу

Кіеў можа назаўсёды адмовіцца ад паставак расейскага газу.

Для гэтага трэба ўдвая павялічыць ягоны імпарт з ЕЗ, паведамляе Deutsche Welle.

Гэта было першае публічнае выступленне ў Брусэлі новага кіраўніка НАК «Нафтагаз Украіны» Андрэя Кобалева. У панядзелак ён правёў шэраг сустрэч, у тым ліку ў штаб-кватэры NATO, дзе азнаёміў паслоў краін-сябраў альянсу з сістэмай забеспячэння энэргетычнай бяспекі ва Украіне. А ўжо ў аўторак, 18 лістапада, з'явіўся на шырокай публіцы падчас канферэнцыі, арганізаванай Еўрапейскім палітычным цэнтрам.

Адным з ключавых пунктаў ягонага выступу стала пытанне кантролю за патокамі газу з Расеі на тэрыторыю Украіны. «Мы запрашаем міжнародных назіральнікаў сачыць за пастаўкамі газу», - сказаў ён, нагадаўшы аб наяўнасці на ўсходніх межах краіны газавымяральнай станцыі. Праўда, Кобалеў прызнаў, што станцыі гэтыя знаходзяцца на расейскай тэрыторыі, а таму з допускам на іх міжнародных экспертаў могуць узнікнуць пэўныя складанасці.

«Для гэтага нам трэба трохбаковае пагадненне з удзелам Расеі, а пакуль такога дакумента няма, мы можам толькі вітаць гэтую ініцыятыву», - пракаментаваў ідэю на ўмовах ананімнасці прадстаўнік Еўракамісіі.

Гаворачы аб рэформах у энэргетычнай сферы, Кобалеў адзначыў, што адным з важных накірункаў застаецца працяг дыверсіфікацыі не толькі крыніц, але і маршрутаў паставак энэргарэсурсаў у краіну. Ужо цяпер, з ягоных слоў, Кіеў імпартуе блізу 1 млрд кубаметраў газу ў месяц з краін ЕЗ. «Калі мы зможам падвоіць гэту колькасць, Украіне больш ніколі не будзе патрэбны расейскі газ», - сказаў ён. Але пры гэтым адзначыў, што пакуль Масква і Пекін будуць будаваць новы газаправод, Украіна гатовая купляць нейкую частку расейскага газу. «Мы разумеем, што неўзабаве ўвесь расейскі газ пойдзе ў Кітай, але да таго, як гэты суперэфектыўны праект коштам ў 50 млрд даляраў будзе пабудаваны, мы гатовыя плаціць за газ з Расеі», - з іроніяй адзначыў Кобалеў.

Новыя перамовы аб кошце газу затрымліваюцца

Многіх прысутных цікавіла, калі Кіеў, Масква і Брусэль пачнуць перамовы аб так званым «летнім пакеце» што да паставак газу ва Украіну. Папярэдні «зімовы пакет» быў падпісаны на паўгода - да канца сакавіка, а сам працэс пошуку пагаднення расцягнуўся амаль на 6 месяцаў - з траўня да канца кастрычніка 2014 года.

Са слоў кіраўніка «Нафтагаза», з Масквы паступаюць сігналы пра тое, што аднаўленне перамоваў магчыма не раней за студзень. «Але мы не ведаем, якімі могуць быць вынікі. Мы б чакалі, каб «Газпрам» выступіў з сумленным коштам», - сказаў Кобалеў.

Гаворачы аб далейшым развіцці ўнутранага рынку, ён падкрэсліў важнасць павышэння коштаў для хатніх гаспадарак з тым, каб усталяваць адзіны аптовы кошт для гэтай катэгорыі спажыўцоў. На сёння існуюць розныя ўзроўні коштаў, што стварае падставы для маніпуляцый і карупцыі, якіх, калі верыць чале «Нафтагаза», ужо стала значна менш, у тым ліку таму, што былі знятыя ўсе пасярэднікі паміж «Газпрамам» і «Нафтагазам», якія працавалі раней.

«Новая эра ва ўкраінскай энэргетыцы»

Выступленне кіраўніка ўкраінскай газавай кампаніі ў Брусэлі, агулам, зрабіла добрае ўражанне на прысутных. І хоць пытанні задавалі пераважна журналісты, рэакцыя экспертаў і чыноўнікаў была станоўчай. «Гэта была вельмі карысная і вельмі інфарматыўная сустрэча», - заявіў супрацоўнік генеральнага дырэктарата «Энэргетыка» Еўракамісіі Джэфры Пайфэр.

Яго пазіцыю падзяляе і эксперт Еўрапейскага палітычнага цэнтра Аманда Поль, якая ўжо доўгі час займаецца вывучэннем сітуацыі ва Украіне, і якой ёсць з чым параўноўваць. З яе слоў, папярэдні менэджмэнт «Нафтагаза» рэальна не быў зацікаўлены ў будучыні краіны. «Гэты новы стыль кіравання, які прасоўвае Андрэй Кобалеў, прасоўвае краіну наперад, яны спрабуюць пазбавіцца ад карупцыі, - сказала яна. - Так, гэта складана, але ў рэшце гэта будзе на карысць усім ўкраінцам, і я магу сказаць, што мы ўступаем у новую эру ва ўкраінскім энэргетычным сектары».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках