6 траўня 2024, панядзелак, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь - на другім месцы сярод краін былога СССР па росце коштаў

6
Беларусь - на другім месцы сярод краін былога СССР па росце коштаў

Хутчэй, чым у Беларусі, кошты растуць толькі ў ваюючай Украіне.

Пра гэта сведчыць праведзены БелаПАН аналіз звестак нацыянальных органаў статыстыкі.

У першую тройку краін былога СССР па росце коштаў увайшлі Украіна (19%), Беларусь (14,8) і Расея (7,1%). Далей ідуць Кыргызстан (6,8%), Казахстан (6,3%), Таджыкістан (6,1%), Малдова (3,1%), Грузія (1,5%), Латвія (1,1%), Літва (0,4%), Арменія і Эстонія (па 0,2%). Кошты знізіліся ў Азербайджане (на 0,7%). Няма звестак па Беларусі. У Туркменістане за першае паўгоддзе 2014 кошты выраслі на 3,2%. Больш свежая інфармацыя адсутнічае.

Па росце коштаў у кастрычніку Беларусь з паказчыкам 1,2% заняла чацвёртае месца пасля Украіны (2,4%), Кыргызстана (1,8%) і Малдовы (1,3%). За імі размясціліся Арменія (1%), Расея (0,8%), Казахстан, Таджыкістан (па 0,4%), Азербайджан, Грузія (па 0,3%) і Літва (0,1%). У Латвіі і Эстоніі кошты не змяніліся.

У самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, якая мае ўласную фінансавую сістэму, у кастрычніку кошты выраслі на 0,4%, з пачатку года - на 1,2%.

У 2011-2013 гадах Беларусь была першай на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх коштаў (адпаведна на 108,7, 21,8 і 16,5%).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках