7 траўня 2024, aўторак, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія газеты падаражэлі на 20%

7
Беларускія газеты падаражэлі на 20%

Падпіска на беларускія газеты на першае паўгоддзе 2015 каштуе больш, чым на другое паўгоддзе 2014 года.

Паўгадавыя камплекты «Савецкай Беларусі» і «Звязды» падаражэлі на 5,3% (з 342 000 да 360 000 рублёў), «Рэспублікі» - на 11,5% (з 312 000 да 348 000), «Сцяга юнацтва» - на 3,1% (з 192 000 да 198 000), «7 дзён» - на 7,2% (з 165 900 да 177 900), «Сельскай газеты» - на 10,4% (з 288 000 да 318 000), паведамляе БелаПАН.

«Аргументы и факты в Беларуси» падаражэлі на 14,7% (з 135 100 да 155 000), «Комсомольская правда в Беларуси» - на 4,7% (з 575 000 да 602 200).

«Беларуская ваенная газета» павялічыла кошт падпіскі на 14,6% (з 195 600 да 224 100 рублёў), «На варце» - на 7,4% (з 146 400 да 157 200).

Падпісны кошт на «БелГазету» ўзрос на 23,3% (з 178 950 да 220 700 рублёў), «Народную волю» - на 14,3% (з 210 000 да 240 000), «Нашу Ніву» - на 22,8% (з 180 000 да 221 100).

Кошт паўгадавой падпіскі на газету «Прессбол» павысіўся на 8,6% (з 700 000 да 760 000), «Спартыўную панараму» - на 15% (з 360 000 да 414 050).

Не змяніўся кошт падпіскі на «Народную газету» (288 000 рублёў).

Вырас кошт падпіскі на пераважную большасць абласных газет. У прыватнасці, «Магілёўская праўда» падаражэла на 20% (з 180 000 да 216 000 рублёў), «Гомельская праўда» - на 15,1% (з 238 800 да 274 800), «Зара» (Берасце) - на 14,3% (з 210 000 да 240 000), «Брэсцкі кур'ер» - на 37,3% (з 129 600 да 177 900), «Гродзенская праўда» - на 12% (са 150 000 да 168 000), «Мінская праўда» - на 33,3% (са 180 000 да 240 000). Ранейшай застаўся кошт падпіскі на «Віцебскія весці» (204 000 рублёў).

За апошні год кошт падпіскі на «Савецкую Беларусь» і «Звязду» вырас на 26,3%, «Рэспубліку» - на 22,1%, «Знамя юнацтва» - на 24,5%, «7 дзён» - на 16, 3%, «Беларускую ваенную газету» - на 38,3%, «На варце» - на 14,7%, «Народную волю» - на 21,2%, «Прессбол» - на 31%, «Спартыўную панараму» - на 36,8%, «Нашу Ніву» - на 2,9%.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках