6 траўня 2024, панядзелак, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Daily Mail: Пуцін у Аўстраліі баяўся быць атручаным і браў з сабой дэгустатара

38
The Daily Mail: Пуцін у Аўстраліі баяўся быць атручаным і браў з сабой дэгустатара

Пуцін прывёз у Аўстралію свайго дэгустатара, а 75% нумароў у гатэлі займалі асобы, што суправаджае яго.

Супрацоўнік гатэля ў Брысбене распавёў аб дэталях знаходжання прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў Аўстраліі, дзе праходзіў саміт «вялікай дваццаткі». Пра гэта паведамляе The Daily Mail.

«У яго быў хтосьці, хто каштаваў яго ежу, каб праверыць, ці не была яна атручаная», - распавёў супрацоўнік гатэля.

Як піша выданне, Пуцін быў яшчэ больш патрабавальны, чым амерыканскі прэзідэнт Барак Абама, які патрабаваў прыбраць аўтамабільную развязку, піша zn.ua.

У час знаходжання Пуціна ў гатэлі, ягоную ежу каштавалі на наяўнасць яду ў ёй, яго атачаў натоўп супрацоўнікаў бяспекі. Асобы, якія суправаджалі прэзідэнта РФ, занялі 75% нумароў у гатэлі.

Таксама, супрацоўнік гатэля сцвярджае, што Пуцін першапачаткова не планаваў заставацца да канца саміту G20. У той жа час, сам прэзідэнт Расеі патлумачыў сваё рашэнне пакінуць саміт загадзя неабходнасцю паспаць. Расейскі прэзідэнт пакінуў саміт у нядзелю, 16 лістапада, пасля халоднага прыёму расейскага прэзідэнта ў Аўстраліі і заяваў лідэраў краін аб анэксіі Крыма.

У ліпені заснавальнік элітарнага Клуба лепшых шэф-кухароў, якія гатуюць для кіраўніцтва розных краін свету, Жыль Брагар, які калісьці абслугоўваў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, распавёў, што расейскі лідэр адчувае «паранаідальны страх» быць атручаным. Па гэтай прычыне па распараджэнні Пуціна кваліфікаваныя дэгустатары - лекар і кухар - у абавязковым парадку правяраюць кожную страву, што падаецца яму, на наяўнасць яду.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках