6 траўня 2024, панядзелак, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шумахер паралізаваны і не можа гаварыць

6
Шумахер паралізаваны і не можа гаварыць

Сталі вядомыя падрабязнасці стану легендарнага аўтагошчыка Міхаэля Шумахера.

Немец цяпер паралізаваны і знаходзіцца ў інвалідным вазку. Маўленне і памяць Міхаэля цалкам не аднавіліся. Лекары Шумахера не даюць ніякіх прагнозаў што да будучыні спартоўца, піша gazeta.ru.

Новыя звесткі аб стане здароўя Шумахера распавёў экс-пілот «Формулы-1» француз Філіп Стрэйф, які, верагодна, наведаў немца зусім нядаўна.

«Шумахеру лепш, але ўсё пазнаецца ў параўнанні. Ён не можа гаварыць. Ён паралізаваны і знаходзіцца ў інвалідным вазку, у яго праблемы з памяццю і маўленнем. Будучы ў сям'і, ён зможа хутчэй аднавіцца, але гэта будзе складана», - цытуе Стрэйфа F1i.com.

Цяпер Шумахер знаходзіцца ва ўласным асабняку на беразе Жэнеўскага возера, дзе аднаўляецца ад цяжкіх наступстваў комы. У пачатку верасня Міхаэль быў выпісаны са шпіталя ў Лазане. Медыкі пастанавілі, што працэс рэабілітацыі хутчэй будзе праходзіць у хатніх умовах, чым у бальнічнай палаце.

За апошнія некалькі месяцаў адбыліся і іншыя прыемныя для немца і ягоных прыхільнікаў падзеі. Сын Шумі 15-гадовы Мік Джуніара стаў віцэ-чэмпіёнам свету ў картынгу, а нядаўна зноў быў актываваны афіцыйны сайт спартоўца.

«Вашы добрыя пажаданні падтрымліваюць нас. Кожны дзень мы атрымліваем лісты з надзеямі на аднаўленне Міхаэля і словамі падтрымкі. Мы можам толькі зноў і зноў выказваць сваю падзяку за падтрымку яго і нас у далейшай барацьбе», - абвяшчае заява на сайце.

Між тым аб стане здароўя Міхаэля прыходзяць розныя навіны, але не ўсе з іх радуюць. Некаторыя лекары прагназуюць немцу доўгае і цяжкае аднаўленне, а хтосьці мяркуе, што Шумахеру ўжо не выбрацца.

«Працягласць жыцця для пацыентаў, што знаходзяцца ў коме, неўралагічны стан якіх не паляпшаецца, звычайна складае ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў, - адзначыў былы лекар «Формулы-1» Гары Хартстэйн. - Магчыма, цяпер свет знаходзіцца на стадыі доўгага развітання з Шумахерам. Час праходзіць, і імавернасць таго, што ягоны стан кардынальна палепшыцца, ўсё меншая».

Раней паведамлялася, што лекары спрабуюць аднавіць участкі мозгу немца, якія менш за ўсё пацярпелі ад траўмы. Са слоў родных, Міхаэль нават пачаў размаўляць з імі кіўкамі галавы і рухамі вачэй.

Тым, хто можа быць не знаёмы з гісторыяй траўмы Шумахера, нагадаем, што немец атрымаў яе, катаючыся на горных лыжах у канцы мінулага года. Знакаміты гоншчык з'язджаў па неабчышчаным схіле і, зваліўшыся, стукнуўся галавой аб выступ скалы. Міхаэль атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні, праз некаторы час лекары былі вымушаныя пагрузіць немца ў стан штучнай комы. 16 чэрвеня спартоўца вярнулі ў прытомнасць, і пачаўся этап рэабілітацыі.

Пазней высветлілася, што прычынай траўмы немца стаў не толькі сам ўдар, але і Go-Pro-камера, усталяваная на шлеме, якая і пашкодзіла мозг спартоўца. Акцыі кампаніі Go-Pro пасля такіх паведамленняў ўпалі адразу на 10%.

Архіўнае фота AFP

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках