7 траўня 2024, aўторак, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Задорнаў: «Сацыяльнае напружанне мы ўбачым да вясны 2015 года»

4
Міхаіл Задорнаў: «Сацыяльнае напружанне мы ўбачым да вясны 2015 года»

Расея ў большай ізаляцыі, чым гэта было пяць гадоў таму, мяркуе расейскі банкір.

Кіраўнік камерцыйнага банка «ВТБ24» Міхаіл Задорнаў у інтэрв'ю Slon Magazine заявіў, што цяперашні крызіс у Расеі больш за ўсё падобны з сітуацыяй, якая ўзнікла ў РФ у 2008-2009 гадах.

«Але тады быў крызіс глабальны, мы ішлі за Амерыкай, Еўропай, да нас дайшла хваля агульнага крызісу. Цяпер агульнага крызісу няма, Амерыка расце, эканамічны рост будзе не такім хуткім, як чакалі, але 2,5% росту ВУП у ЗША будзе. Не, ва ўсім свеце не выдатна. Добра ў ЗША, больш-менш нядрэнна ў Кітаі, у Японіі і іншых азіяцкіх краінах», - адзначыў банкір.

На ягоную думку, Еўропа, як і Расея, стагнуе.

«Украінскі крызіс уплывае негатыўна не толькі на нас, але і на Еўропу, гэта нашы асноўныя партнёры. Нявызначанасць у Расеі гэтак жа моцна ўплывае на еўрапейскі бізнэс. Крызіс з пункту гледжання працягласці і працяглых наступстваў больш падобны на 2008-2009 гады», - заявіў ён.

«Асноўнае адрозненне ад усіх папярэдніх - гэта супадзенне цэлага шэрагу вельмі негатыўных фактараў: наша эканоміка з 2009 года паступова звяла свой рост да нуля. За апошнія 15 гадоў гэта новая для Расеі сітуацыя. Эканамічнага росту ў наступныя два гады таксама не прадбачыцца. Плюс мы ў гэтай сітуацыі стварылі для сябе праблемы з замежнымі рынкамі, калі ў сілу ўкраінскага, крымскага канфлікту ў нас няма замежнага прытоку капіталу», - мяркуе Задорнаў.

Банкір падкрэсліў, што санкцыі краін Захаду ўскладнілі сітуацыю ў РФ, аднак, «гэта толькі адзін з негатыўных фактараў».

«І, вядома (адзін з негатыўных фактараў) кошт нафты. Хоць я не веру ў катастрафічныя прагнозы падзення ніжэй за $50-60. Але і вышэй за $100 кошт яшчэ пэўны час не падымецца. Так, гэта больш расейскі, чым глабальны крызіс. Расея ў большай ізаляцыі, чым гэта было пяць гадоў таму», - падсумаваў ён.

Эканаміст таксама адзначыў, што сацыяльнае напружанне расейцы ўбачаць да вясны 2015 года.

Фота: ИТАР-ТАСС

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках