6 траўня 2024, панядзелак, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сэрвіс WhatsApp абараніў паведамленні ад перахопу

2
Сэрвіс WhatsApp абараніў паведамленні ад перахопу

Нават калі староннія асобы змогуць перахапіць трафік WhatsApp, то паведамленні патрапяць да іх у закадаваным выглядзе.

У абноўленай версіі прыкладання WhatsApp для Android з'явілася функцыя «скразнога» (end-to-end) шыфравання, якая па змаўчанні абараняе паведамленні ад перахопу і прачытання староннімі асобамі. Аб гэтым паведамляецца ў блогу кампаніі-партнёра WhatsApp у забеспячэнні працы гэтай функцыі Open WhisperSystems.

Ідэя «скразнога» шыфравання ў тым, што паведамленне кадуецца ў момант адпраўкі і можа быць расшыфраванае толькі тым карыстальнікам, якому яно прызначана. Такім чынам, нават калі староннія асобы змогуць перахапіць трафік WhatsApp, то паведамленні патрапяць да іх у закадаваным выглядзе. Больш за тое, расшыфраваць паведамленні фармальна не змогуць і самі прадстаўнікі WhatsApp, паколькі ў іх не будзе доступу да ключоў шыфравання, і таму яны не змогуць раскрыць змест перапіскі нават з пастановы суда, піша Lenta.ru.

Аналагічным метадам end-to-end кадавання карыстаюцца цяпер і шэраг іншых месенджараў, уключаючы Cryptocat, Silent Text і Telegram. Аднак WhatsApp з аўдыторыяй у 600 мільёнаў карыстальнікаў стаў найбуйнейшай платформай, якая выкарыстоўвае «скразное» шыфраванне паведамленняў. Прынамсі, сэрвіс Facebook Messenger, які таксама належыць Facebook, пакуль такую абарону для сваіх карыстачоў не прадугледжвае.

Кампанія Open WhisperSystems, чые тэхналогіі выкарыстаў WhatsApp, вядомая распрацоўкай прыкладанняў з аналагічным метадам шыфравання трафіку Signal, Redphone і TextSecure. Распрацоўшчыкаў WhatsApp найбольш зацікавіў пратакол абароны трафіку ў TextSecure, які атрымаў шмат станоўчых водгукаў ад спецыялістаў у інфабяспецы. Адна з яе асаблівасцяў - у генерацыі асобнага ключа шыфравання для кожнага паведамлення ў перапісцы, тады як многія іншыя сэрвісы выкарыстоўваюць адзін ключ для ўсёй размовы паміж двума карыстальнікамі.

«Скразное» шыфраванне паведамленняў пакуль будзе даступна толькі карыстальнікам WhatsApp на Android-прыладах, тэрміны запуску аналагічнай функцыі на iOS і іншых платформах не ўдакладняюцца. Нават на Android кадаваньне end-to-end пакуль не прадугледжана ў групавых чатах і пры адсылцы мэдыякантэнту, аднак распрацоўшчыкі абяцаюць у бліжэйшы час выправіць гэтую недапрацоўку.

У мінулым месяцы дырэктар ФБР Джэймс Комі раскрытыкаваў кампанію Apple за ўзмоцненае шыфраванне паведамленняў на платформе iMessage. Па словах Комі, з-за гэтай тэхналогіі яго ведамства «не заўсёды можа атрымаць доступ да доказаў, неабходным для пакарання злачынстваў і прадухілення тэрактаў». Ён заклікаў Apple, Google і іншыя кампаніі адмовіцца ад шыфравання асабістых дадзеных карыстальнікаў.

Фота: mashable.com

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках