7 траўня 2024, aўторак, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO: Заява Пяскова адарваная ад рэальнасці

29
NATO: Заява Пяскова адарваная ад рэальнасці

Кіраўніцтва NATO здзіўленае патрабаваннямі Расеі аб гарантыях недалучэння Украіны да альянсу.

Пра гэта заявіла афіцыйная прадстаўніца Альянсу Аяна Лунгеску, паведамляе BBC.

На брыфінгу ў Брусэлі яна нагадала, што Украіна ў 2010 годзе прыняла пастанову аб пазаблокавым статусе, і з тых часоў не мяняла сваёй пазіцыі. Раней прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў у інтэрв'ю, што Расеі патрэбна стоадсоткавая гарантыя таго, што ніводная краіна не думае аб уваходжанні Украіны ў NATO.

Пры гэтым прэс-сакратар Пуціна абвінаваціў Захад у спробе «парушыць баланс сіл». Аяна Лунгеску, каментуючы гэтую заяву, сказала, што ўважае яго як адарванага ад рэальнасці.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках