7 траўня 2024, aўторак, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Канады: У інтарэсах Расеі «прыбрацца прэч з Украіны»

9
МЗС Канады: У інтарэсах Расеі «прыбрацца прэч з Украіны»

Расея зробіць мудра, калі прытрымаецца парады "прыбрацца з Украіны", якую прэм'ер-міністр Канады Стывен Харпер даў прэзідэнту РФ.

Пра гэта заявіў на канферэнцыі, арганізаванай саветам НАТА ў Канадзе міністр замежных спраў Канады Джон Берд. Поўны тэкст ягонага выступу абнародавала прэс-служба канадскага знешнепалітычнага ведамства, піша obozrevatel.com.

"Я веру, што Пуцін сваімі дзеяннямі канчаткова пайшоў насуперак інтарэсам Расеі, і ў яе інтарэсах было б сапраўды прыбрацца з Украіны", - сказаў Берд.

У сваёй прамове ён адзначыў, што Расея сапраўды з'яўляецца вялікай краінай, аднак цяперашні прэзідэнт РФ сваёй палітыкай цалкам дыскрэдытуе веліч сваёй краіны.

"Нягледзячы на задэклараваны намер забяспечыць статус вялікай дзяржавы для Расеі, ягоная (Пуціна) палітыка выклікае адваротны эфект", - сказаў кіраўнік МЗС Канады.

Джон Берд адзначыў, што Уладзімір Пуцін сваімі дзеяннямі дамогся міжнароднай ізаляцыі Расеі, зрабіўшы яе слабой у эканамічным і палітычным значэнні.

"Крэмль ператварае былых сяброў у праціўнікаў. Ягоныя нападкі на Украіну і Грузію з'яўляюцца найбольш відавочнымі прыкладамі гэтага. Але мы не павінныя забываць аб правакацыях Расеі адносна іншых суседзяў", - падкрэсліў Берд.

Кіраўнік МЗС Канады заявіў, што кампанія Пуціна ва Украіне з'яўляецца найбольш абуральнай, паколькі яна адняла жыцці звыш чатырох тысяч чалавек.

"Калі ён прадоўжыць настойваць, то ён увойдзе ў гісторыю як чалавек, які знішчыў усё, што было станоўчага ў адносінах Расеі і Украіны - гістарычныя, рэлігійныя, культурныя, нават брацкія сувязі", - заявіў міністр замежных спраў.

Берд сказаў, што сёння Пуціну няма чаго прапанаваць Украіне.

"Усё, што можа прапанаваць Пуцін - гэта жорсткая моц рэпрэсіўнай машыны, метадамі якой з'яўляюцца запалохванне, прапаганда і самацэнзура", - сказаў міністр.

У сваёй прамове кіраўнік МЗС Канады заявіў, што падтрымлівае прэм'ер-міністра Канады Стывена Харпера і ганарыцца ягонай маральнай чысцінёй, калі той, гледзячы Пуціну ў вочы, параіў яму "прыбірацца з Украіны".

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках