7 траўня 2024, aўторак, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар прымушаў падначаленых рамантаваць дамы сваякоў і знаёмых

11
Дырэктар прымушаў падначаленых рамантаваць дамы сваякоў і знаёмых

УСК Менскай вобласці скончыла расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да былога дырэктара "Вілейкарайгаз".

"Абвінавачаны, працуючы на пасадзе дырэктара філіяла "Вілейкарайгаз" ВРУП "Мінскаблгаз", сістэматычна ў працоўны час прыцягваў падначаленых яму супрацоўнікаў для ажыццяўлення будаўніча-мантажных і рамонтных работ на аб'ектах нерухомасці, якія належаць яму, ягоным блізкім сваякам, а таксама знаёмым", - распавялі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" ва ўпраўленні Следчага камітэта ў Менскай вобласці.

Акрамя таго, прадоўжылі там, ён учыніў крадзеж шэрагу таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў узначаленага ім прадпрыемства. "Як кіраўнік падпісваў афіцыйныя дакументы, у тым ліку табелі ўліку працоўнага часу, якія змяшчаюць заведама недакладныя звесткі", - дадалі ва УСК.

Ва УСК таксама паведамілі, што супрацьпраўныя дзеянні былога дырэктара пацягнулі прычыненне шкоды прадпрыемству на суму каля Br18 млн.

"У рамках крымінальнай справы праведзены шэраг праверак фінансавай дзейнасці прадпрыемства, агляды аб'ектаў нерухомасці, дапытаныя дзясяткі сведак, атрыманыя і прааналізаваныя вынікі экспертыз", - адзначылі ў камітэце.

Паводле інфармацыі УСК, дзеянні абвінавачанага кваліфікаваны паводле ч. 1, 2 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), ч. 2 арт. 424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі), ч. 1 арт. 427 (службовы падлог) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Крымінальная справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.

"Паводле вынікаў расследавання накіраваныя прадстаўленні ў міністэрства энергетыкі і Менскі абласны выканаўчы камітэт з патрабаваннем забяспечыць належны і аб'ектыўны ўлік працоўнага часу работнікаў прадпрыемстваў сістэмы ДВА "Белпалівагаз" і прадпрыемстваў, размешчаных на тэрыторыі Вілейскага раёна, а таксама правесці ў працоўных калектывах комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на тлумачэнне палажэнняў дзейнага заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй", - падсумавалі ва УСК.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках