Сепаратысты ДНР падкупляюць выбаршчыкаў расейскай бульбай (Відэа)
10- 2.11.2014, 12:53
- 13,749
У Данбасе ў самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» праходзіць галасаванне на так званых «выбарах».
На участках паралельна прадаюць гародніну па кошце ў адну грыўню, пішуць Навіны Данбаса.
«Гэтыя ж мяхі з бульбай учора прыбылі з Расеі ў якасці «гуманітарнай «дапамогі», - адзначае выданне.
Акрамя таго тым, хто прагаласаваў, можна атрымаць выпечку на ўчастку, піша журналіст Громадськой Донетчины Аляксей Мацука.
Для дастаўкі людзей на выбарчыя ўчасткі задзейнічаны амаль увесь аўтобусны парк ДНР.