Боб Дылан праспяваў рэпертуар Фрэнка Сінатры (Аўдыё)
- 2.11.2014, 14:45
- 3,531
Чарговы альбом амерыканскай легенды фолк-рока Боба Дылана выйдзе ў наступным годзе.
Пра гэта паведамляе часопіс Rolling Stone, дадаючы, што, хутчэй за ўсё, гэта будзе альбом кавер-версій песень Фрэнка Сінатры.
Сёлета ўвесну музыка апублікаваў сваю версію Full Moon and Empty Arms з рэпертуару Сінатры. Выданне гэтай песні суправаджала публікацыя карцінкі з надпісам Shadows in the Night, якая па фармаце нагадвала вокладку альбома.
Будучы дыск стане 34-м паўнафарматным рэлізам музыкі за ягоную кар'еру. Дылан - уладальнік дзевяці прэмій «Грэмі». У траўні наступнага года яму споўніцца 74 гады.