7 траўня 2024, aўторак, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аб этычным кодэксе суддзі Палулеха

14

Што можна сказаць аб этычным кодэксе суддзі, які «не заўважыў» абразы гонару і годнасці падсуднага Юрыя Рубцова?

Напярэдадні разгляду касацыйнай скаргі актывіста Юрыя Рубцова, асуджанага паводле крымінальнага артыкула за «абразу суддзі», праваабаронцы звяртаюць увагу на асобу «пацярпелага» ў гэтай справе - суддзі суда Савецкага раёна Менска Кірыла Палулеха, піша ПЦ "Вясна".

Датычна сутнасці гэтай справы (паводле арт. 391 КК РБ «Абраза суддзі або народнага засядацеля») нагадаем, што ў аснове абвінавачвання - заявы суддзі Кірыла Палулеха, які сцвярджае, што падчас разгляду адміністрацыйнай справы Юрыя Рубцова 28 красавіка, той нібыта абразіў суддзю непаважліва словамі.

Праваабаронцы «Вясны» падкрэсліваюць, што пры ацэнцы таго, што адбывалася ў судовым пасяджэнні падчас разгляду адміністрацыйнай справы Юрыя Рубцова, вельмі важна памятаць наступнае. У адпаведнасці з Канстытуцыяй РБ і Кодэксам аб судаўладкаванні і статусе суддзяў (прынамсі, арт. 89), суддзя пры выкананні абавязкаў суддзі павінен забяспечваць абарону законных правоў і свабод грамадзян, а таксама дэманстраваць высокую культуру судовай дзейнасці, быць справядлівым, бесстароннім і строга кіравацца палажэннямі Кодэкса гонару суддзі Рэспублікі Беларусь.

У гэтым выпадку Рубцоў быў дастаўлены ў суд у выглядзе, які абражае чалавечую годнасць і гонар. І на думку праваабаронцаў, як і самога Рубцова, ніякіх мер у абароне яго законных правоў і інтарэсаў у гэтай сітуацыі суддзя Палулех не распачаў.

Магчыма, даволі малады яшчэ суддзя мог забыцца пра палажэнні Канстытуцыі або іншыя законы, аднак аб такім, які рэгламентуе яго прафесійную дзейнасць, дакуменце як Кодэкс гонару суддзі Рэспублікі Беларусь ён, вядома ж, павінен быў памятаць пры правядзенні сваёй судзейскай дзейнасці.

Праваабаронцы «Вясны» Ммяркуюць, што Менскі гарадзкі суд пры разглядзе касацыйнай скаргі Юрыя Рубцова 21 лістапада павінен улічыць прыведзеныя вышэй абставіны.

«Касацыйнай інстанцыяй павінна быць дадзеная ацэнка ўсіх гэтых фактах у сукупнасці, бо суд першай інстанцыі як раз не даваў ацэнку таму, што магло падштурхнуць спадара Рубцова выказаць тую ацэнку судовай сістэмы Рэспублікі Беларусь, якую ён зрабіў. І ён не адмаўляе, што сказаў гэта , - кажа намеснік старшыні «Вясны» Валянцін Стэфановіч. - А трэба разумець, што ў Рубцова, які быў адвольна затрыманы падчас дазволенай акцыі і ў такім выглядзе дастаўлены ў суд, не было падставаў давяраць таму, што адбываецца ў працэсе падчас разгляду яго справы, і гэтай судовай сістэме ў прынцыпе. Да ўсяго, ён не меў акуляраў і не мог азнаёміцца з матэрыяламі справы. Усе гэтыя фактары патрабуюць прававой ацэнкі з боку касацыйнай інстанцыі, і мы спадзяемся, што яна будзе дадзеная».

Са слоў праваабаронцы, у Юрыя Рубцова падчас адміністрацыйнага працэсу не было падстаў для высноваў, што суддзя Палулех будзе паводзіць сябе, як таго патрабуе кодэкс яго прафесіі, дзе напісана, як суддзя павінен праводзіць судовае пасяджэнне. «Відавочна, што тое, што там напісана, ніякім чынам не назіралася падчас разгляду гэтай справы. Пра што тут можна казаць, калі чалавек быў у такім выглядзе дастаўлены ў суд і гэта ніяк не здзіўляла суддзю, не выклікала ў яго ніякіх пытанняў. І , акрамя ўсяго, ён не прыняў ніякіх мер, каб нейкім чынам змяніць сітуацыю», - заўважае Валянцін Стэфановіч.

Але ў адміністрацыйным кодэксе таксама напісана, што суддзі пры разглядзе адміністрацыйных спраў не павінны абражаць гонар і годнасць асобы, якое паўстала перад судом.

Падтрымайце Юрыя Рубцова! Спампуйце і змясціце гэты калаж у сваіх сацыяльных сетках!

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках