3 траўня 2024, Пятніца, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тозік прапануе прадаваць энэргетыкі па пашпарце

59
Тозік прапануе прадаваць энэргетыкі па пашпарце

Віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік прадаўжае бурліць ідэямі.

На гэты раз чыноўнік прапанаваў забараніць продаж энэргетычных напояў падлеткам, піша БелТА.

На пасяджэнні міжведамаснай камісіі ў справах непаўналетніх было адзначана, што ў Беларусі сталі з'яўляцца аналагі энэргетычных напояў - асаблівыя жавальныя гумкі. Таму забароны і абмежаванні павінны закрануць і гэтую прадукцыю, мяркуюць чыноўнікі.

У выніку ўдзельнікі паседжання сышліся ў меркаванні, што варта забараніць продаж энэргетыкаў асобам да 18 гадоў. Прапануецца абмежаваць выпуск гэтай прадукцыі, забараніць яе рэкламу. А таксама выключыць тавар у начных клубах.

Цяпер энэргетыкі цалкам забароненыя ў Даніі, Турцыі, Нарвегіі, Уругваі і Ісландыі, а таксама ў некаторых штатах ЗША.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках