27 красавiка 2024, Субота, 5:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтары серыяла «Шэрлак» намякнулі, што адбудзецца ў новым сезоне

1
Аўтары серыяла «Шэрлак» намякнулі, што адбудзецца ў новым сезоне

Чацвёрты сезон «Шэрлака» фанаты чакаюць у 2016 годзе.

Сааўтар серыяла «Шэрлак» Марк Гэтыс намякнуў на тое, што ў чацвёртым сезоне тэлешоў можа адбыцца «трагедыя», паведамляе gazeta.ru са спасылкай на THR.

«Можна чакаць і трагедыю, і прыгоды, такія справы», - сказаў Гэтыс. Ён не стаў дзяліцца падрабязнасцямі, аднак вядома, што серыял адпавядае агульнаму сюжэту твораў Артура Конан Дойля пра геніяльнага шпіка Шэрлака Холмса. «У іх Джон (Ватсан) ажэніцца, а Мэры (ягоная жонка) памірае - значыць, у нейкім сэнсе, верагодна, яна памрэ», - падзяліўся Гэтыс.

Чацвёрты сезон «Шэрлака» з Бэнэдыктам Камбербэтчам і Марцінам Фрыменам выйдзе на тэлеканале «Бі-бі-сі» ў 2016 годзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках