Футбалісты БАТЭ папрацавалі касірамі ў «Макдональдсе»
4- 22.11.2014, 12:27
- 7,498
Кампанія «Макдональдс» правяла традыцыйную міжнародную дабрачынную акцыю.
Ужо трынаццаты год запар яна адбылася і ў Беларусі, на гэты раз пад слоганам «Падорым дзецям казку!», Піша «Трыбуна».
Удзел у акцыі ўзялі папулярныя артысты тэатра і кіно, вядомыя музыкі, знакамітыя спартоўцы. У тым ліку - і футбалісты БАТЭ Аляксандр Карніцкі, Эдгар Аляхновіч і Яўген Яблонскі, якія папрацавалі ў якасці прадаўцоў у рэстаране хуткага харчавання ў сталічным мікрараёне Уручча.
«Я заўсёды рады дапамагчы тым, хто ў гэтым мае патрэбу, асабліва дзецям. І выдатна, што такія буйныя кампаніі, як «Макдональдс», праводзяць падобныя акцыі і аказваюць фінансавую падтрымку розным дзіцячым установам. Натуральна, калі мяне калі-небудзь яшчэ запросяць паўдзельнічаць у такіх мерапрыемствах, з задавальненнем пагаджуся», - распавёў Яблонскі.
У гэтым годзе ўсе выручаныя ад акцыі сродкі будуць накіраваныя ў Менскі гарадскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі.