3 траўня 2024, Пятніца, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збегчы з-пад варты ў судзе Менску спрабавалі браты-расейцы

5
Збегчы з-пад варты ў судзе Менску спрабавалі браты-расейцы

Двума абвінавачанымі, якія распачалі спробу ўцёкаў з-пад варты ў судзе Савецкага раёна Менска, апынуліся грамадзяне Расеі.

20 лістапада ў судзе Савецкага раёна горада Менска разглядалася крымінальная справа аб махлярстве, учыненая арганізаванай групай у асабліва буйным памеры. Абвінавачанымі ў справе праходзілі двое грамадзян Расейскай Федэрацыі 1979 і 1983 года нараджэння (браты), піша БелаПАН.

Падчас канваявання супрацоўнікамі міліцыі адзін з абвінавачаных паспрабаваў бегчы, аднак спроба ўцёкаў была папярэджаная. У выніку інцыдэнту адзін з абвінавачаных быў шпіталізаваны, у лякарню з чэрапна-мазгавой траўмай трапіў і адзін з канваіраў.

Упраўленнем Следчага камітэта Менску ў дачыненні да грамадзян Расеі распачатая крымінальная справа паводле факта спробы ўцёкаў з-пад варты.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках