3 траўня 2024, Пятніца, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Месі прыгразілі турмой за нявыплату падаткаў

Месі прыгразілі турмой за нявыплату падаткаў

Нападніку «Барселоны» і зборнай Аргенціны Ліянэлю Месі пагражае турэмнае зняволенне за нявыплату падаткаў.

Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на The Guardian.

«Былі і іншыя вядомыя спартоўцы, якія мелі праблемы з падаткамі. Напрыклад, Хабі Алонса, Ікер Касільяс і Рафаэль Надаль. Але Месі стаў адзіным, на каго адкрылі справу ў судзе, ён можа патрапіць у турму», - прыводзіць газета словы крыніцы, знаёмай з сітуацыяй.

Пры гэтым паведамляецца, што Месі на працягу аднаго года заплаціў у гішпанскую казну каля 52 мільёнаў еўра. Праз судовы разбор аргентынец хоча змяніць клубную прапіску і перайсці ў іншую каманду. «Барселона», у сваю чаргу, пажадала прадаць яго ўлетку 2016 году.

Таксама, паводле сцвярджэння The Guardian, пераслед Месі можа быць часткай змовы гішпанскага ўрада супраць Каталоніі, бо ўсе падобныя інцыдэнты з удзелам гульцоў мадрыдскага «Рэала» былі ўрэгуляваныя ў дасудовым парадку і толькі на футбаліста «Барселоны» была заведзеная крымінальная справа. «Месі стаў ахвярай падвойных стандартаў», - кажа крыніца.

Ліянэль Месі выступае ў «Барселоне» з 2003 года. За гэты час ён правёў за каталонскі клуб 288 матчаў і стаў аўтарам 250 забітых мячоў. У складзе «Барселоны» Месі стаў шасціразовым чэмпіёнам Гішпаніі, столькі ж раз перамагаў у Кубку краіны, шэсць разоў – у Суперкубку Гішпаніі, тры разы – ў Лізе чэмпіёнаў, па два разы перамагаў у Суперкубку УЕФА і клубныя чэмпіянаце свету. Гулец з'яўляецца чатырохразовым уладальнікам «Залатога мяча» - прыза лепшаму футбалісту свету.

Срэбны прызёр чэмпіянату свету-2014 у траўні падоўжыў пагадненне з «Барселонай» да 2019 года. Сума адступных у кантракце гульца складае 250 мільёнаў еўра.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках