3 траўня 2024, Пятніца, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Вроцлаве праходзіць фестываль незалежнай беларускай культуры

1
Ва Вроцлаве праходзіць фестываль незалежнай беларускай культуры

Культурны форум адкрыўся 20 лістапада выставай карцін беларускага мастака і музыкі Андруся Такінданга.

22 лістапада ў фестывальным бюро Impart-2016 у польскім горадзе Вроцлаў у рамках фестывалю незалежнай беларускай культуры адбудзецца вечар сучаснай беларускай паэзіі. У ім возьмуць удзел пісьменнік і філосаф Уладзімір Арлоў, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, літаратар Таццяна Нядбай, перакладчык Лявон Баршчэўскі, піша БелаПАН.

Пасля паэтычнага вечара ў фестывальным бюро Impart-2016 пройдзе спектакль «Чарнобыль» у выкананні актораў дакументальнага тэатра «Крылы Халопа».

У гэтым годзе на фестывалі незалежнай беларускай культуры, які праходзіць 20-23 лістапада ў Вроцлаве, прадстаўленыя карціны вядомых мастакоў, праходзяць дэбаты і палітычныя дыскусіі пра лёс беларускага народа.

Культурны форум адкрыўся 20 лістапада выставай карцін беларускага мастака і музыкі Андруся Такінданга. На выставе прысутнічаў і сам аўтар.

Фестываль незалежнай беларускай культуры завершыцца 23 лістапада ў клубе Stary Klasztor фальклорнай вечарынай з удзелам гурту «Рэха».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках