3 траўня 2024, Пятніца, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японская кампанія прэзентавала праект падводнага горада для 5000 жыхароў

2
Японская кампанія прэзентавала праект падводнага горада для 5000 жыхароў

Паводле планаў кампаніі «Shimizu Corp» горад зможа мясціць гатэлі, кватэры, гандлёвыя плошчы.

Ён будзе мець форму спіралі і доўжыцца ад паверхні вады да нары на дне акіяна, піша УНІАН.

Праект, паводле прагнозаў, абыдзецца ў $26 млрд і зойме пяць гадоў. Некаторыя тэхналогіі, неабходныя для заканчэння станцыі, знаходзяцца на пачатковай стадыі распрацоўкі, паведамляе The Washington Post.

Навукова-даследчая станцыя на дне структуры будзе вывучаць спосабы здабычы энэргіі з-пад марскога дна. Тэмпературныя ваганні вады паміж рознымі часткамі структуры дапамогуць здабываць электраэнэргію.

Праект ужо падтрымалі шэраг даследчых кампаній, а таксама японскія дзяржаўныя ўстановы.

«Гэта ўсяго толькі праект нашай кампаніі, але мы імкнёмся распрацаваць тэхналогію, якая дазволіла б нам пабудаваць падводную жылую плошчу», - сказаў прэс-сакратар «Shimizu Corp» у інтэрв'ю Wall Street Journal.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках