2 траўня 2024, Чацвер, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мыйшчык вокнаў выжыў пасля падзення з 11 паверху

4
Мыйшчык вокнаў выжыў пасля падзення з 11 паверху

У Сан-Францыска мыйшчык вокнаў зваліўся з 11-га паверху на аўтамабіль, які праязджаў па вуліцы, і выжыў.

Як піша The Washington Times, мужчына з цяжкімі траўмамі быў дастаўлены ў адзін са шпіталяў горада, піша lenta.ru.

Інцыдэнт адбыўся 21 лістапада блізу 10:00 (21:00 паводле маскоўскага часу) у будынку аднаго з банкаў. Са слоў відавочцаў, падчас падзення мыйшчык вокнаў спрабаваў зачапіцца за страховачныя вяроўкі, паведамляе The Los Angeles Times. Мужчына зваліўся на аўтамабіль Toyota Camry, які ў той момант праязджаў міма.

Са слоў супрацоўнікаў праваахоўных органаў, ён праламаў дах аўто, у выніку чаго разбіліся ўсе вокны. Аднак кіроўца аўтамабіля не пацярпеў. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, шпіталізавалі мыйшчыка вокнаў, які знаходзіўся ў свядомасці, паведамляе USA Today. Са слоў лекараў, мужчына знаходзіцца ў стабільным, але цяжкім стане.

Фота з архіву

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках