3 траўня 2024, Пятніца, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскі сайт прадае 50 тысяч беларускіх рублёў за 90 даляраў

20

Вядомая ва ўсім свеце інтэрнэт-крама AliExpress.com, якая належыць кітайскай кампаніі, высокай думкі пра беларускі рубель.

На сайце выстаўлены на продаж цікаўны лот - 1000 купюр вартасцю 50 «зайчыкаў». За дзесяць новенькіх пачкаў просяць 90 даляраў, піша TUT.by.

За дастаўку з Кітая, у залежнасці ад краіны, трэба заплаціць яшчэ ад 30 даляраў. Усяго 50 тысяч беларускіх рублёў абыдуцца для калекцыянераў усуму ад 120 даляраў.

На гэтым сайце ёсць і яшчэ адзін беларускі лот - купюры 1992 года, якія даўно выйшлі са звароту. Цікава, што гэтыя грошы, якія ўжо набылі статус калекцыйных, цэняцца значна ніжэй. За 4 банкноты рознай вартасці просяць усяго 1,59 даляра.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках