3 траўня 2024, Пятніца, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Кудрын: Урад РФ могуць адправіць у адстаўку

10
Аляксей Кудрын: Урад РФ могуць адправіць у адстаўку

Экс-міністр фінансаў РФ не выключыў, што ўрад бліжэйшым часам можа быць адпраўлены ў адстаўку.

Пра гэта Аляксей Кудрын заявіў у кулуарах Агульнарасейскага грамадзянскага форуму, паведамляе РБК. На пытанне аб тым, ці гатовы ён ачоліць урад, экс-міністр фінансаў адказаў, што яму гэтага ніхто не прапаноўваў.

Экс-міністр фінансаў таксама зрабіў прагноз з нагоды валютнага курсу ў сярэднетэрміновай перспектыве - на яго думку, у бліжэйшыя гады не варта чакаць умацавання рубля. Цяпер, са слоў Кудрына, рубель «паглынуў усе рызыкі, звязаныя са зніжэннем кошту на нафту, санкцыямі, запаволеннем росту расейскай эканомікі, скасаваннем праграмы грашовага змякчэння ў ЗША», перадае словы Кудрына ТАСС.

Кіраўнік «Камітэта грамадзянскіх ініцыятыў» заявіў, што лёс Расеі «будзе вызначацца моцай эканомікі», а не «ў акопах». Асноўнымі выклікамі для расейскай эканомікі Кудрын уважае крызіс ва Украіне і ўведзеныя супраць Расеі заходніх санкцыі.

Кудрын адзначыў, што ў Расеі канцэпцыя правоў чалавека пакуль «не прыжылася», не стала «вызначальнай у сістэме работ улады і грамадства». На яго думку, гэтая канцэпцыя прасоўваецца толькі асобнымі людзьмі.

Кудрын заявіў, што яго Камітэт грамадзянскіх ініцыятыў не будзе супрацоўнічаць з «Адкрытай Расеяй» Міхаіла Хадаркоўскага, пакуль не зразумее яго палітычных амбіцый. У той жа час, Кудрын адзначыў, што ў КГТ і «Адкрытай Расеі» ёсць «агульныя кірункі работы». Са слоў Кудрына, у КГІ няма мэты змагацца за ўладу, нягледзячы на тое, што арганізацыя падтрымлівае еўрапейскі шлях развіцця Расеі.

Экс-кіраўнік Мінфіну 21 лістапада ў сваёй калонцы ў газеце «Ведамасці» прапанаваў свой рэцэпт выхаду Расеі з крызісу. З ягоных слоў, неабходна зрабіць сістэму дзяржкіравання эфектыўнай і ўмацаваць давер паміж уладай, бізнэсам і грамадзянамі краіны. Кудрын заявіў, што праграму развіцця расейскай эканомікі не атрымаецца стварыць шляхам напампоўкі эканомікі бюджэтнымі сродкамі. Кудрын адзначыў, што «калі прэзідэнт будзе абапірацца толькі на папулісцкія падыходы, краіна працягне слабець».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках