3 траўня 2024, Пятніца, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦВК Польшчы ў поўным складзе падаў у адстаўку

5
ЦВК Польшчы ў поўным складзе падаў у адстаўку

Пасля афіцыйнага апублікавання вынікаў мясцовых выбараў у Польшчы ўвесь склад Дзяржаўнай выбарчай камісіі сыдзе ў адстаўку.

Прычынай такой пастановы паслужыў скандал вакол праблемы ў працы электроннай выбарчай сістэмы, праз якую не былі своечасова апублікаваныя канчатковыя вынікі галасавання, піша "Укринформ".

«Спадар Яварскі (кіраўнік ДВК) напісаў у пятніцу заяву аб адстаўцы. Спадар прэзідэнт прыме яе», - паведаміла прэс-сакратарка прэзідэнта Польшчы Ёанна Тшаска-Вечорак.

Акрамя Яварскі, у адстаўку ўжо падалі або маюць намер падаць яшчэ блізу васьмі сябраў ДВК Польшчы, што прывядзе да поўнай замены складу ДВК.

Сам прэзідэнт Браніслаў Камароўскі назваў прамаруджванне з апублікаваннем вынікаў выбараў «скандальнай з'явай і кампраметацыяй».

Нагадаем, 16 лістапада ў Польшчы адбыліся мясцовыя выбары, вынікі якіх павінны былі быць апублікаваныя яшчэ ў панядзелак увечары. Аднак з прычыны праблем з серверам галасы не атрымалася падлічыць дагэтуль. У ДВК узялі на сябе адказнасць за сітуацыю.

А яна ўскладнілася яшчэ і тым, што ў аўторак невядомыя ўзламалі сервер. У сувязі з гэтым польская ўрадавая група рэагавання на кампутарныя інцыдэнты распарадзілася неадкладна змяніць усе коды доступу да сістэмы. Акрамя таго, у чацвер група невядомых асобаў пранікла ў памяшканне ДВК і акупавала залю пасяджэнняў, патрабуючы адстаўкі сябраў камісіі. Паліцыя сілай выводзіла пратэстуючых з памяшкання.

Лідэры апазіцыйных партый «Права і Справядлівасць» (PiS) Яраслаў Качынскі і Саюза дэмакратычных левых сілаў (SLD) Лешэк Мілер выступілі з ініцыятывай паўторнага правядзення выбараў у органы мясцовага самакіравання. Аднак прэм'ер-міністр Польшчы Эва Копач катэгарычна адпрэчыла гэтую прапанову.

Афіцыйныя вынікі мясцовых выбараў, магчыма, з'явяцца ў суботу ўвечары.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках