2 траўня 2024, Чацвер, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камітэт ААН: Беларусь парушае права на свабоду асацыяцыяў

5
Камітэт ААН: Беларусь парушае права на свабоду асацыяцыяў

Беларусь парушыла права на свабоду асацыяцыяў заснавальнікаў створанага ў 2011 годзе грамадскага аб'яднання «За справядлівыя выбары».

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Леанід Судаленка, такая пастанова прынятая Камітэтам ААН у правах чалавека на апошняй 112-й сесіі паводле скаргі старшыні асацыяцыі Сяргея Калякіна.

У пастанове гаворыцца, што ўлады Беларусі павінны перагледзець заяўку на рэгістрацыю створанага грамадскага аб'яднання.

У пастанове таксама пералічаныя іншыя дваццаць заснавальнікаў аб'яднання, права на асацыяцыю якіх парушанае. У прыватнасці, ахвярамі парушэння з боку дзяржавы тут пазначаны намеснікі старшыні - Віктар Карняенка і Валерый Ухналёў, сябры асацыяцыі Аляксандр Бухвостаў, Уладзімір Кацора, Зінаіда Шуміліна, Галіна Скараход, Уладзімір Сякерка, Валерый Клімаў і іншыя грамадзяне.

«Адмова ў дзяржаўнай рэгістрацыі ў гэтай справе абгрунтаваная нязначнай неадпаведнасцю патрабаванням Міністэрства юстыцыі, якія маглі быць выпраўленыя, калі б міністэрства дало заснавальнікам такую магчымасць. Эксперты ў галіне міжнароднага права ў пастанове паказалі, што іх не задавальняе такое заканадаўства, на падставе якога ў краіне немагчыма рэалізаваць права кожнага на свабоду аб'яднання з іншымі. Пастанова прынятая на падставе Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, які наша краіна ратыфікавала і тым самым дала КПЧ права прымаць абавязковыя для выканання краінай пастановы», - пракаментаваў Леанід Судаленка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках