3 траўня 2024, Пятніца, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузавік каманды Формулы-1 праляцеў 25 метраў

15

Грузавік каманды Lotus, якая выступае ў класе гонак Формула-1, трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса.

Супрацоўнікі каманды збудавалі спецыяльны трамплін і пусцілі па ім цягач Renault Magnum, які валодае грузападымальнасцю да 26 тон. Разагнаўшыся, грузавік праляцеў больш за 25 метраў, а пад ім у гэты момант праехаў гоначны балід. У выніку Lotus устанавіла новы рэкорд, піша Lenta.ru.

За адзін этап да заканчэння сезона Формулы-1 брытанская каманда займае восьмае месца ў камандным заліку, маючы ў сваім актыве дзесяць балаў. Асноўнымі пілотамі Lotus у сезоне 2014 з'яўляюцца венесуэлец Пастар Мальданада і швейцарац Рамэн Грожан, які выступае па французскай гоначнай ліцэнзіі. Большую частку балаў камандзе прынёс Грожан (music), у той час як Мальданада набраў толькі два балы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках