2 траўня 2024, Чацвер, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Нуланд: Санкцыі супраць Расеі «балюча кусаюцца»

4
Вікторыя Нуланд: Санкцыі супраць Расеі «балюча кусаюцца»

Уведзеныя супраць Расеі санкцыі ўжо прыносяць вынік.

Памочнік дзяржсакратара ЗША ў справах Еўропы і Еўразіі Вікторыя Нуланд распавяла пра іх уплыў. З яе слоў, абмежаванні, накіраваныя супраць Расеі, «балюча кусаюцца», паведамляе «Голос Америки».

Вікторыя Нуланд здзяйсняе паездку па некалькіх еўрапейскіх краінах разам з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.

Кажучы пра гадавіну Майдана, памочнік дзяржсакратара сказала, што «ўсе, хто стаяў на Майдане, і ўсе выбаршчыкі, галасавалі за змены на кастрычніцкіх выбарах, хочуць тых рэформаў, якія абяцалі іх кандыдаты. І выкананне гэтых абяцанняў залежыць ад Кіева і зноў абранай Рады».

Кажучы пра ролю Расеі і яе супраціве ўступленню дзяржаў Балтыі і Украіны ў NATO, Нуланд заявіла, што «ні адна краіна не мае права вызначаць будучыню іншай краіны. Ні адна краіна не мае права прымаць пастановы аб альянсу іншай краіны. Дзверы NATO адкрытыя для любой еўра-атлантычнай дзяржавы, якая адказвае надзвычай высокім стандартам NATO, і здольная ўзяць на сябе тую адказнасць, якую накладае гэтае сяброўства».

«Будучыню Украіны вызначыць не Масква. Яе вызначыць украінскі народ. Што тычыцца Альянсу, то з гэтай нагоды паміж Украінай і NATO будзе размова, калі Украіна гэтага захоча», - падкрэсліла Вікторыя Нуланд.

Дыпламатка закранула таксама і тэмы санкцый супраць Расеі:

«Мы мяркуем, што санкцыі, сумесна ўведзеныя Злучанымі Штатамі і Еўрапейскім Звязам супраць Расеі, «балюча кусаюцца». Думаю, вы бачыце, як упаў рубель. Бачыце, колькі грошай Маскве давялося патраціць на тое, каб яго абараніць. Вы бачыце, як расце інфляцыя. На жаль, эканамічныя цяжкасці ўзрастаюць і для расейцаў, і мы вельмі шкадуем, што расейскі ўрад прыняў такую пастанову».

Нуланд адзначыла, што ў выпадку выканання Расеяй усіх умоў Менскага мірнага пагаднення і амерыканскія, і еўрапейскія санкцыі могуць быць скасаваныя.

«Але гэта запатрабуе ад Расеі і яе паслугачоў прыняць пастанову аб тым, каб аднавіць суверэнітэт на ўкраінскай мяжы, спыніць баі, забраць тэхніку і жывую сілу назад дадому і не перашкаджаць міру і росквіту ва Украіне, а таксама дазволіць Украіне быць тым мірным суседам, якім яна магла б быць», - сказала Вікторыя Нуланд.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках