26 красавiка 2024, Пятніца, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ абяцае дастаўляць пасажыраў у абласныя цэнтры за 3 гадзіны

20
БЧ абяцае дастаўляць пасажыраў у абласныя цэнтры за 3 гадзіны

Адбудзецца гэта прыкладна праз два-тры гады.

Беларуская чыгунка абяцае дагэтуль, пры выкананні ўсіх нормаў бяспекі, павысіць хуткасць руху на сталёвых магістралях, піша «Інтэрфакс».

Як паведаміў начальнік БЧ Уладзімір Марозаў, рухомы састаў, які Беларуская чыгунка закупляе цяпер, ужо можа без праблем імчацца з хуткасцю 160 км/г. У той жа час асноўны склад пакуль рухаецца з хуткасцю ад 100 да 140 км/г.

З'яўленню новых хуткасных стандартаў будзе спрыяць электрыфікацыі чыгункі, што вядзецца цяпер у Беларусі. Будзе ўдасканальвацца і наяўная інфраструктура - у гэтым выпадку патрабуецца забяспечыць бяспеку праходжання складаў. Акрамя таго, маюцца рэзервы для павышэння хуткасцяў і за кошт аптымізацыі стаянак, а таксама графіка руху цягнікоў.

Дарэчы, чарговым крокам у дасягненні пастаўленай чыгуначнікамі мэты з'яўляецца пуск 27 лістапада цягніка міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа №711 «Гомель - Менск». Час шляху складае 3 гадзіны 24 хвіліны. Цягнік адпраўляецца з Гомеля а 06.17 і прыбывае ў сталіцу а 9.41. Цягнік ідзе без прыпынкаў. «Семсот адзінаццаты» будзе курсаваць буднімі днямі з панядзелку да пятніцы.

У 2015 годзе БЧ плануе закупіць сямівагонныя цягнікі для напрамкаў «Менск - Гомель» і «Менск - Вільня». Усяго ж для рэалізацыі вышэйзгаданага праекта хуткаснай пасажырскай камунікацыі паміж Менскам і абласнымі цэнтрамі неабходна закупіць не менш за 20 электрацягнікоў і блізу 15 сучасных дызель-цягнікоў. Цяпер вядзецца пошук крыніц фінансавання ўнутры сістэмы транспартнага забеспячэння. Акрамя таго, чыгуначнікі спадзяюцца на бюджэтнае «падсілкоўванне».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках