3 траўня 2024, Пятніца, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытня РФ спыніла пропуск грузаў з Літвы

23
Мытня РФ спыніла пропуск грузаў з Літвы

На расейскай мытні спынены пропуск імпартных грузаў з Літвы.

Пра гэта інфармуе РБК са спасылкай на мытных брокераў і кліентаў.

«Тавары, краіны паходжання Літва, краіны адпраўлення Літва, а таксама што перавозяцца літоўскімі транспартнымі кампаніямі, не будуць выпускацца да асаблівых распараджэнняў», - прыводзіць агенцтва вытрымку з ліста аднаго з брокераў свайму кліенту. Паводле паведамлення Службы аховы дзяржмяжы Літвы, на расейскай мяжы запаволіўся пропуск аўтамабіляў з літоўскімі нумарамі. «Праз пункт перасячэння мяжы Панемуне-Савецк у гадзіну ў сярэднім у Расею ўпускаюць адзін легкавы аўтамабіль і дзве-тры фуры. Звычайна за гэты час праходзяць дзесяць машын», - распавёў прадстаўнік памежнай аховы.

Прычыны забароны на правоз грузаў крыніцы не назвалі. У прэс-службе Федэральнай мытнай службы Расеі заявілі, што не валодаюць інфармацыяй з гэтай нагоды.

Нагадаем, 20 лістапада, прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ назвала Расею тэрарыстычнай дзяржавай і заявіла, што агрэсія Расеі можа распаўсюдзіцца далей па Еўропе, калі яе не спыніць ва Украіне. Пазней яна абвінаваціла Расею ў баязлівасці, так як гэтая краіна вядзе вайну ва Украіне, але адмаўляе гэта.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках