Расея нарошчвае вайсковую прысутнасць на мяжы з Украінай
7- 23.11.2014, 18:57
- 15,445
Сітуацыя застаецца складанай.
Становішча на ўкраінска-расейскім участку мяжы застаецца складаным і характарызуецца сістэматычным парушэннем рэжыму спынення агню баевікамі і абстрэламі сіл АТА, нарошчваннем расейскай вайсковай прысутнасці ва ўсходнім рэгіёне, канцэнтрацыяй ВС РФ. Пра гэта паведамляе Цензор.нет са спасылкай на Дзяржпагранслужбы Украіны.
Паводле паведамлення, учора раніцай быў учынены абстрэл з РСЗА БМ-21 агульнага блокпоста паблізу населенага пункта Фашчаўка (Луганская вобл.). Таксама быў двойчы абстраляны з мінамётаў і падствольных гранатамётаў і стралковай зброі кантрольны пост уезду-выезду "Трэхізбенка" (Луганская вобл.). Абстрэл вёўся з раёна Славянасербска і ракі Северскі Данец.
Сёння амаль у 3 гадзіны ночы адбыўся абстрэл агульнага з ВСУ блокпоста каля населенага пункта Шчасце (Луганская вобл.) з устаноўкі залпавага агню БМ-21 "Град". Абстрэл вёўся з боку Вясёлай Горы. Пацярпелых няма.
Акрамя таго, у пункце кантролю "Лісічанск" (Луганская вобл.) падчас праверкі быў затрыманы грамадзянін Украіны, які магчыма датычны да сепаратысцкай дзейнасці. Затрыманага грамадзяніна ва ўстаноўленым парадку перадалі супрацоўнікам МУС.
Фота з архіву