27 красавiка 2024, Субота, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея гатова скараціць здабычу нафты на 15 мільёнаў тон

6
Расея гатова скараціць здабычу нафты на 15 мільёнаў тон

Расейскія ўлады могуць прапанаваць АПЕК скараціць уласную штогадовую вытворчасць на 15 мільёнаў тон.

У адказ Масква чакае, што арганізацыя скарыстаецца механізмам квот, знізіўшы сваю гадавую здабычу прыкладна на 70 млн т нафты, піша «Коммерсант».

Крыніцы выдання ва ўрадзе кажа, што агулам Белы дом такую пастанову не падтрымлівае праз неабходнасць напаўняць бюджэт, але яна можа быць у інтарэсах «Раснафты». Пры адсутнасці маштабных інвестыцый дзяржаўную кампанію ў 2015 годзе чакае зніжэнне здабычы нафты.

Пра тое, што ў Белым доме абмяркоўваецца пытанне скарачэння здабычы ў 2015 годзе прыкладна на 15 млн т, «Коммерсанту» распавялі блізкія да ўрада крыніцы. Са слоў аднаго з суразмоўцаў выдання, «такія думкі былі і раней, але асаблівай падтрымкі не атрымлівалі, сітуацыя змянілася на мінулым тыдні». Прапанову знізіць здабычу нафты зрабіў падчас свайго візіту ў Маскву міністр замежных спраў Венесуэлы Рафаэль Рамірэс, які да верасня быў міністрам энэргетыкі і ўзначальваў нафтагазавую PDVSA. «Зніжэнне нафтавых катыровак вельмі ўплывае на эканоміку Расеі і Венесуэлы. Відавочна, што сітуацыя цяпер у руках АПЕК. Але арганізацыя не гатовая зніжаць здабычу ў аднабаковым парадку», - патлумачыў адзін з суразмоўцаў выдання, піша РБК.

У Маскве чакаюць, што арганізацыя выкарыстае механізм квот. Напярэдадні саміту АПЕК Расея і Венесуэла могуць прапанаваць картэлі знізіць квоты на здабычу прыкладна на 70 млн т, распавяла крыніца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках