БАТЭ - «Порту». Матч абслужыць брыгада арбітраў з Румыніі
- 24.11.2014, 11:24
- 4,481
Прызначэнне на матч 5-га тура Лігі чэмпіёнаў БАТЭ - «Порту» атрымала брыгада арбітраў з Румыніі на чале з Авідыу Хацэганам.
Ягонымі асістэнтамі стануць Актавіян Шаўрэ і Себасцьян Георгэ. Дадатковыя памочнікі - Аляксандру Тудор і Себасцьян Калтэску. Рэзервовы суддзя - Раду Гінгуляк, паведамляе сайт БАТЭ.
Інспектар матчу - Зоран Пятровіч (Сербія).
Дэлегат УЕФА - Жан-Поль Мевіс (Бельгія).
Сустрэча адбудзецца 25 лістапада, пачатак а 20.00.